«Сёння мы абвяшчаем пра пачатак дзейнасці Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва для дасягнення інтэграцыі незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі ў склад еўраатлантычнай супольнасці», — напісаў Кавалеўскі ў сваім фэйсбуку.

“Мы базуемся ў Варшаве і дзейнічаем у розных краінах. Мэты і задачы АЕС з’яўляюцца актуальнымі і складанымі і патрабуюць сумесных намаганняў на ўсіх этапах. З гэтай мэтай Агенцтва адкрытае для партнёрства з рознымі беларускімі і міжнароднымі ўдзельнікамі,” – адзначыў Кавалеўскі ў сваім звароце.
Валер Кавалеўскі названы выканаўчым дырэктарам АЕС, дарадцам па замежнай палітыцы з’яўляецца Антон Пянькоўскі, Кірыл Данько — дырэктарам па камунікацыях.
Валер Кавалеўскі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце быў намеснікам Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах. Ён пакінуў Кабінет у канцы чэрвеня.






