Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета заявіў:
«Новая ваенная дактрына рэжыму Лукашэнкі прадугледжвае кантроль над тактычнай ядзернай зброяй, якую Расея вырашыла размясціць у Беларусі.
Гэта яшчэ адна спроба незаконнага кіраўніка разбурыць у цяперашнім нестабільным свеце міжнародныя дамоўленасці аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.
Гэты абуральны крок заслугоўвае адкрытага і выразнага адказу з боку Упраўлення ААН па пытаннях раззбраення».