BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валер Мацкевіч пра “цэнтралізацыю” дэмакратычных сіл

Яшчэ ў лютым Пасол па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім вёў перамовы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі пра цэнтралізацыю для кантактаў з афіцыйным Кіевам.

На якім этапе зараз знаходзіцца спроба “цэнтралізацыі” разважае кандыдат у Каардынацыйную раду з блоку “Еўрапейскі выбар” Валер Мацкевіч:

– Амбасадар Кізім слушна вядзе перамовы з рознымі групамі, у тым ліку і Каардынацыйнай радай. Вельмі важна, каб у канфігурацыі дэмакратычных сілаў мы выбудоўвалі такую сістэму, што мы называем сістэма стрымак і супрацьвагаў, але не стваралі канкурэнтныя органы адзін адному – офіс, кабінет ці Каардынацыйная рада. Канкураваць ці прэтэндаваць на тое, хто займае больш цэнтральнае месца. Гэта не тое, што дапаможа нам у супольнай справе. Вядзецца праца над такім пратаколам узаемадзеяння.

Па словах Валера Мацкевіча, для кантактаў з афіцыйным Кіевам будзе заставацца функцыянальна-паўнамоцны падзел для Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Ціханоўскай паасобку.

Беларускае Радыё Рацыя