BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валерый Кавалеўскі: Вельмі важна дамагчыся таго, каб нацыянальныя інтарэсы Беларусі былі ўлічаны

Насколькі магчымыя мірныя перамовы ў цяперашняй вайне Украіны і Расеі? Як змяняецца сітуацыя з прыходам новых палітыкаў у розных краінах? Як падтрымліваць інтарэсы Беларусі ў дадзены момант? Гэтыя і іншыя пытанні былі абмеркаваны сёння ў эфіры з былым беларускім дыпламатам, кіраўніком агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

Сваімі думкамі дзеліцца ў нашым эфіры Валерый Кавалеўскі:

Мы бачым, што кантэкст моцна змяніўся. Цяпер ідуць актыўныя размовы пра мірны працэс у Украіне, і гэта наўпрост закранае Беларусь. Вельмі важна на гэтым этапе дамагчыся таго, каб нацыянальныя інтарэсы Беларусі былі ўлічаны і не былі праігнараваны, інакш будзе цяжка дасягнуць устойлівага міру ў Украіне. Таму мая задача, задача нашай арганізацыі, заключаецца ў тым, каб даводзіць інфармацыю пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі да нашых замежных партнёраў.

Трэба ўлічыць яшчэ і тое, што моцна змяняецца палітычны кантэкст. Быў абраны шматлікі новы палітычны кірунак. Можна сказаць, што ў гэтай сувязі трэба згадаць Дональда Трампа, які яшчэ да ўступлення ў сваю пасаду ўжо ўплываў на міжнародную палітыку. Таксама на гэтым фоне фармуюцца новыя еўрапейскія камісіі, прыход новага Еўрапейскага парламента, новая рада ў Літве, выбары ў Германіі. Мы таксама бачым, што Францыя змяняецца. У многіх выпадках адбываецца так, што да ўлады прыходзяць палітыкі, якія не маюць такога эмацыянальнага дотыку да падзей 2020 года, і з імі трэба працаваць, каб адукаваць іх і інфарміраваць, каб зрабіць іх нашымі саюзнікамі на гэтым этапе.

Але ў прынцыпе можна сказаць, што Беларусь захоўвае пэўнае месца ў парадку дня. Тут задача і палітычных структур, і дэмакратычнага руху ўвогуле ў тым, каб дамагчыся таго, каб гэты парадак дня не быў абстрактным, а за ім стаялі канкрэтныя рашэнні, якія тычацца інтарэсаў Беларусі.

РР: Новыя палітычныя лідары прыходзяць у розных краінах. Наколькі яны гатовыя да дыялогу?

– Яны гатовы да дыялогу, і ўсё ж такі існуе пэўная пераемнасць. Быў створаны палітычны інстытут, былі прынятыя новыя палітыкі па Беларусі, якіх яны прытрымліваюцца. Тым не менш, гэта аўтаматычна не азначае, што яны будуць рабіць усё так, як патрэбна інтарэсам Беларусі...

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя