BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валерый Сахашчык: 2025 год будзе годам перамогі

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык даў свой прагноз адносна вайны ва Украіне.

«Сёлета цуда не адбудзецца», – сказаў палітык. Ён дадаў, што 2023-і быў няпростым.

Валерый Сахашчык: Год быў цяжкі, але шмат чаго ўдалося асэнсаваць. Нават тое, што добра разумеем, куды і як ісці, гэта ўжо для мяне дае нейкую цвёрдую глебу пад нагамі, і ўжо лягчэй. Думаю, што цуда не будзе, у 2024 будзе яшчэ ўсё цяжка, але наступны год будзе годам перамогі.

РР: То бок 2025 год? Чаму?

Валерый Сахашчык: Так. Я пралічваю ход гісторыі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Пры гэтым Валерый Сахашчык заклікаў не заставацца ў баку, а рабіць усё дзеля набліжэння перамогі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя