BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валерый Сахашчык: Мы абавязаныя ўсё пралічваць

Беларусі патрэбны перамены. Як іх зрабіць, што для гэтага трэба? На такія пытанні адказаў “Госць Рацыі” Валерый Сахашчык у мінулым камандзір 38-й дэсантнай брыгады ў Берасці, падпалкоўнік паветрана-дэсантных войскаў, бізнесовец прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай у пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, сябра Каардынацыйнай рады:

РР: Якую працу на дадзеным этапе вы праводзіце ў гэтым накірунку?

Валерый Сахашчык: Што датычыць гэтай тэмы, то любая інфармацыя выпушчаная ў медыйную прастору прыводзіць да сур’ёзных праблем для людзей, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, яшчэ больш. Не дапамагае справе, а моцна перашкаджае.

РР: Частка беларусаў лічыць, што метадам перамоў нічога не даможамся, паколькі з Лукашэнкам нельга дамовіцца. Значыць трэба быць падрыхтаваным да нечага большага? Як вы лічыце?

Валерый Сахашчык: Давайце параўнаем, якая частка беларусаў з’ехала, а якая засталася.

РР: Тая, што засталася пад такім страхам, што проста стараецца выжыць.

Валерый Сахашчык: Нейкая частка так, проста выжывае, нейкая прыстасавалася і жыве сабе. Назіраем святы з вялізнай колькасцю людзей са шчаслівымі тварамі, махаюць кветачкамі і сцяжкамі і ў іх усё добра. Так, мы жывём у гэтай інфармацыйнай прасторы людзей, якія з’ехалі сюды і ва ўсіх настрой больш ці менш супадае. Гэта шмат людзей, але скажам шчыра, гэта меншасць беларусаў. Трэба лічыцца з усім, што адбываецца тут і там. Нельга жыць толькі нейкай часткай у адрыве.

РР: Заўсёды вырашае меншасць, але меншасць больш адукаваная. Але ж тыя не могуць сказаць. Частка з іх прымае, яна і прыстасавалася да гэтага. Тут у нас абраная прэзідэнтка, тут у нас кіраўніцтва Беларусі, якая паўстала ў 2020 годзе.

Валерый Сахашчык: Так, гэта частка Беларусі ёсць, але ёсць маё цвёрдае перакананне, што яна не можа існаваць у адрыве ад большай часткі, якая знаходзіцца ўнутры краіны. Мы абавязаныя ўсё пралічваць і рабіць, каб не нашкодзіць, не зрабіць горш. Тое, што перамены ў Беларусі патрэбныя, яны патрэбныя, але трэба рабіць усё вельмі акуратна. У тым ліку з улікам меркавання большасці людзей, якія знаходзяцца ўнутры краіны. Ніяк па-іншаму гэта рабіць нельга. Калі ёсць невялікая колькасць людзей, якія кажуць: “Мы вось зараз сядзем на танкі, паедзем у Беларусь”, я з гэтым не згаджуся.

РР: Што вы прапаноўваеце? У вас жа ёсць нейкі план?

Валерый Сахашчык: У нас ёсць кантакты з вялікай колькасцю людзей унутры Беларусі. Уплываем на сітуацыю, на настрой людзей унутры. Мы павінны працаваць, каб паступова мяняць сітуацыю на сваю карысць і дабіцца зменаў. Але такіх зменаў, калі маленькая група людзей за ўсіх усё вырашаць, у тым ліку прывядзе краіну да нейкіх сур’ёзных праблемаў. А да зменаў, якія будуць усвядомленыя большасцю людзей. Усё роўна да гэтага дойдзе, хочам мы ці не. Моцна паскорыць мы не зможам, але пры арганізацыі працы мы напэўна зможам скіраваць усё на тое, каб гэты дзень наступіў хутчэй.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя