Госць Рацыі – беларускі палітык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык, які пракаментаваў апошнія заявы старшыні КДБ Івана Церцеля.

РР: Нашу размову хачу пачаць з гарачай тэмы. Учора глядзеў беларускую тэлевізію і там пачуў, што беларускі КДБ выявіў цэлую тэрарыстычную сетку, маўляў, у Польшчы беларусы рыхтуюцца, каб вярнуцца ў Беларусь і захапіць уладу. І што самая агрэсіўная харугва – знаходзіцца ў Беластоку.
Валерый Сахашчык: Я думаю, што беларусы даўно не ўспрымаюць сур’ёзна тое, што гавораць афіцыйныя беларускія ўлады. Таму зараз мой зварот будзе больш не да беларусаў, а да тых кэдэбэшнікаў і іншых людзей, якія дапамагаюць Церцелю і Лукашэнку гэтыя глупоты фармуляваць і агучваць.
Канешне, смешна чуць такія рэчы. Бо ўсю інфармацыю і пра беластоцкую харугву, і пра іншыя можна атрымаць у інтэрнэце. Мэтай стварэння харугваў з’яўляецца: захаванне беларускай ідэнтычнасці, аб’яднання беларусаў, захаванне культуры, вывучэнне гісторыі, сумеснае заняцце спортам. Так, займаюцца яны сярод іншага тым, што можна аднесці да вайсковай актыўнасці. Такія актыўнасці з’яўляюцца абсалютна законнымі і дазволенымі ва ўсіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Ніхто нікому не забараняе хадзіць па азімуту, трэніравацца з пэнбольнай зброяй у лесе. Гэта як раз тое, чым займаецца і беластоцкая харугва. Канешне, любая актыўнасць замежнікаў знаходзіцца пад кантролем спецслужб краіны, дзе яны знаходзяцца. І таму смешна чуць, што спецслужбы Польшчы не проста дазваляюць штосьці па-за межамі права, а яшчэ дапамагаюць гэтаму і самі трэніруюць. Ну таварыш Церцель, не трэба так нізка апускацца ў сваім прафесійным.
Цалкам матэрыял:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя.