BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Варшаўская акцыя да Дня салідарнасці з палітвязнямі

Акцыя «Шлях да волі праз кайданы», прымеркаваная да Дня салідарнасці з палітвязнямі, адбылася ў Варшаве. Да падзеі далучыліся не толькі былыя вязні, але і палітычныя і грамадскія дзеячы, сярод іх – Зянон Пазняк, Вячаслаў Сіўчык, Алег Кулеша ды іншыя. Выступіў на падзеі і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

– Гэта асабістая і агульная боль, таму што гэта звязана і з маім стрыечным братам, які з’яўляецца палітзняволеным, – Анатолем Латушка. Гэта людзі, якіх я ведаў, ведаю, і якіх можа і не ведаю, але гэта героі Беларусі. Гэта людзі, якія проста за тое, што хочуць жыць у вольнай краіне, сёння сядзяць за кратамі. Гэта значыць, наша агульная боль. Шкада, што сёння мала беларусаў прыйшло. Але важна, каб мы не толькі з нагоды акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі ўзгадвалі, але і кожнага дня.

Музычна падзею падтрымаў Сяргей Kosmas, вядомы сумесным з актывістам-палітвязнем Сяргем Ціханоўскім выкананнем кампазіцыі «Разбуры турмы муры».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя