Варшава чакае росту колькасці правакацый з боку Беларусі ў сувязі з выбарамі прэзідэнта Польшчы.

Правакацыі з боку Беларусі, якія “служаць для паслаблення згуртаванасці польскай дзяржавы, праверкі працы польскіх службаў, а таксама ўмяшання ў палітычныя працэсы”, назіраюцца ўжо на працягу некалькіх гадоў, заявіў у інтэрв’ю радыё RMF24 намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Павел Залеўскі. “Я чакаю, што ў сувязі з перадвыбарчай кампаніяй павялічыцца колькасць правакацый з боку Беларусі. Аднак сёння перасекчы нашу мяжу стала больш складана. Вайскоўцы таксама лепш падрыхтаваныя”, — адзначыў ён.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы прызначаныя на 18 траўня.






