Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк заявіў, што любое паляпшэнне польска-беларускіх стасункаў павінна быць звязанае з урэгуляваннем найбольш важных для Польшчы пытанняў. Палітык патлумачыў, што гэта датычыцца, у тым ліку, сітуацыі на ўсходняй мяжы, гібрыднай вайны і дзейнасці беларускіх спецслужбаў.

Сямоняк падкрэслівае, што дзеля паляпшэння адносінаў Варшавы з Менскам найперш трэба высветліць «найбольш балючыя» пытанні паміж Польшчай і Беларуссю: „Павінен быць вызвалены Анджэй Пачобут. Напярэдадні некаторыя палітвязні ўжо былі вызваленыя. Грамадская думка Польшчы вельмі разлічвае на вызваленне і Пачобута. Таксама мы чакаем на супрацу з Беларуссю ў пытанні пошуку і арышту забойцы польскага жаўнера сяржанта Матэвуша Сітка. Таксама чакаем ад Менска спынення міграцыйнага ціску на нашу мяжу”, – піша Польскае радыё.
Надоечы пра гатовасць Беларусі да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы заяўляў кіраўніка МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў. На думку беларускай апазіцыі, Лукашэнка, баючыся блакады гандлю з Захадам, можа пайсці на пэўныя саступкі.






