Знакавыя аб’екты Варшавы 9 жніўня будуць падсветленыя ў колеры гістарычнага сцяга Беларусі, паведаміў “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Паводле слоў палітыка, пра гэта паведаміў прэзідэнт польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі ў адказ на зварот, які Латушка даслаў разам з выканаўцам абавязкаў прадстаўніка АПК па пытаннях нацыянальнага адраджэння Паўлам Баркоўскім. Бел-чырвона-белым колерам будуць аздобленыя 9 жніўня Палац культуры і навукі, а таксама Сілезска-Дамброўскі мост.






