BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Варыянт — галасаваць супраць усіх

Здымак ілюстрацыйны

У 1994 годзе былі апошнія выбары ў Беларусі. Таму тое, што пройдзе ў Беларусі ў студзені 2025 можна назваць хутчэй проста палітычным працэсам. Перакананы удзельнік выбарчых кампаній і кампаній па назіранню ў Беларусі за апошнія 25 гадоў, вайсковы пенсіянер Віктар Болдзін. Адзіны варыянт — гэта галасаваць супраць усіх, — адзначыў ён:

Можна прайсці і галасаваць супраць усіх. Гэта канстытуцыйная працэдура, ты маеш права. Так што я ўважаю, вядома, лепш пасядзець дома, чым заняцца, як кажуць у Беларусі, „добрай справай“. А як ужо пайшоў, і не падабаецца табе „маладыя“, 48-гадовыя, Алег Гайдукевіч ці Ганна Канапацкая, ці наш „нязменны лідар“, то галасуй супраць усіх.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на 26 студзеня 2025 года. Электаральная кампанія адбываецца пры наяўнасці звыш 1200 палітвязняў і адсутнасці рэальнай альтэрнатывы.

Беларускае Радыё Рацыя