BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Васіль Плешкуноў: Мы прайгралі бой, але мы не прайгралі бітву

Васіль Плешкуноў – суарганізатар акцый беларусаў Варшавы. Традыцыйна сустрэчы адбываюцца кожную нядзелю ў цэнтры польскай сталіцы – каля помніка Мікалаю Каперніку. Як змяняюцца гэтыя падзеі? Ці падтрымліваюць іх былыя палітвязні? Якія тэмы сёлета гучалі найбольш востра? І што рыхтуюць арганізатары ў навагоднюю ноч для беларусаў?

Пра гэта і не толькі Госць Рацыі – Васіль Плешкуноў распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

Васіль Плешкуноў
Васіль Плешкуноў

РР: Як прайшоў, пад якім знакам 2025 год?

Васіль Плешкуноў: Калі браць нас, беларусаў Варшавы, то ён прайшоў пад знакам “Мы не здаёмся”. Як бы што не атрымалася, як бы што не было, а ў гэтым годзе было шмат такіх падзеяў, што нават хтосьці казаў: можа, там беларусы ўжо і не будуць выходзіць. Але тым не менш людзі выходзяць, людзі ёсць.

Кожны раз, калі мы збіраемся, кожны раз, калі я размаўляю з паліцыяй, яны пытаюцца: колькі вас сёння будзе чалавек? Заўсёды я кажу: я не ведаю. Мы не запрашаем людзей канкрэтна – ты прыходзь, ты прыходзь, ты прыходзь. Мы запрашаем усіх. Прыходзіць і 10 чалавек, прыходзіць і 60 чалавек, прыходзіць і 100.

Калі я падаю замаўленне, я пішу – да 100 чалавек. Але кожны раз можа прыйсці розная колькасць чалавек. Гэта ўсё залежыць і ад тэмы, і ад настрою людзей, ды і шмат ад чаго. І нават калі мы і проста збіраемся, не толькі каля помніку Каперніка, а проста выйсці куды-небудзь пагуляць на той жа самай Вісле. Я б не сказаў бы, што да нас прыходзіць больш народу, тыя ж самыя людзі, там яшчэ хтосьці да нас далучаецца. У нас, канешне, ёсць такі касцяк, які ходзіць заўсёды, але ж я з задавальненнем бачу, што кожны раз у нас з’яўляюцца новыя людзі, і гэта грэе сэрца, кожны раз людзі ёсць.

РР: Адзначу таксама, што колькасць людзей на акцыях таксама залежыць і ад тэмы, якую вы прапануеце. Якія тэмы сёлета карысталіся найбольшым поспехам?

Васіль Плешкуноў: Тыя ж самыя нашы гістарычныя падзеі, якія заўсёды кранаюць беларусаў. Гэта і Дзень Волі, на які прыйшла не адна тысяча чалавек. На 9 жніўня, калі мы адзначалі 5 год нашай рэвалюцыі, якая, на мой погляд, яшчэ не скончылася. Мы прайгралі бой, але мы не прайгралі бітву. З таго я нават і не думаў, што столькі людзей збярэцца.

Ёсць такія падзеі, якія людзей дагэтуль яшчэ турбуюць і самае галоўнае – нашы гістарычныя падзеі. Людзі памятаюць пра гэта, і людзі ведаюць, што трэба збірацца, трэба адзначаць гэта, трэба, каб ведалі іншыя. І я ўжо шмат заўважыў таго, што мы выкладаем сваю абвестку і гэтак далей – і людзі яе распаўсюджваюць. Таму што тыя нашы людзі, якія ходзяць заўсёды на акцыі і хто хоць неяк далучыўся да нашых акцый, яны бачаць і ведаюць, што трэба зрабіць распаўсюд, каб да нас далучаліся яшчэ людзі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя