Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю латвійскаму каналу «И Грянул Грэм» распавяла пра цяжкасці ўключэння беларускіх палітвязняў у міжнародныя абмены. Напрыклад, чаму гэта не адбываецца як у выпадку з расейскім забойцам, асуджаным у Германіі, Вадзімам Красікавым, за вызваленне якога прэзідэнт Пуцін выпусціў некаторых палітзняволеных.

– Праблема ў тым, што ў няма такіх беларускіх “красікавых”, каторых хацеў бы забраць Лукашэнка. То бок няма ў яго блізкіх саратнікаў ці сяброў, якіх ён шануе, таму абменьваць няма на каго. Канешне, мы даследуем і гэты накірунак таксама і просім нашых партнёраў, калі будуць ісці такія дыскусіі ці будуць нейкія больш абшырныя абмены, уключыць туды і беларускіх палітзняволеных. Гэтая пазіцыя данесеная і да амерыканскага боку. Але вынікаў пакуль гэта не прынесла.
Таксама ў інтэрв’ю Ціханоўская падзялілася бачаннем далейшай стратэгіі дэмакратычных сілаў і пракаментавала ролю заходніх партнёраў у падтрымцы Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя