BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вена і гуманітарная дыпламатыя: новыя перспектывы для вызвалення палітвязняў у Беларусі

У Вене 2–3 лютага прайшла серыя сустрэч кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі з прадстаўнікамі аўстрыйскага ўрада, парламента і дыпламатычнага корпуса заходніх краін.

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі падчас паездкі адзначыў магчымасці для гуманітарнай дыпламатыі і першую перспектыву вызвалення палітвязняў, дзякуючы актыўным дзеянням міжнародных партнёраў:

– Вельмі сур’ёзны, глыбокі брыфінг у нямецкай амбасадзе. Нямецкая амбасадарка Сюзана Шульц мадэравала гэтую дыскусію. Прыйшло шмат прадстаўнікоў з розных краін Еўразвязу, а таксама з Канады, з Вялікабрытаніі, Злучыных Штатаў. Усе яны адзначалі, што вельмі каштоўна было паслухаць пра тыя аспекты сітуацыі, якія звычайна застаюцца за межамі.

Падчас сустрэчы ў Вене былі абмеркаваны прагрэс у вызваленні палітвязняў, падыходы да зніжэння рэпрэсій і перспектывы вызвалення новай партыі беларускіх палітвязняў пры ўдзеле ЗША:

– Мы ведаем, што гэтыя перамовы працягваюцца. Яны, як і раней, не праходзяць хутка. Чакаем, што будзе нейкі прагрэс. Немагчыма казаць пра графік, бо графіка проста не існуе. Тут мы можам толькі падтрымліваць нашых амерыканкіх партнёраў, найперш з кім мы можам размаўляць пра тое, каб яны працягвалі гэтую працу. Спадзяемся, што будзе хуткі вынік.

Па словах Кавалеўскага, працяг каардынацыі паміж міжнароднымі партнёрамі дазволіць гуманітарнай дыпламатыі не толькі аператыўна вырашаць пытанні вызвалення палітвязняў, але і садзейнічаць больш шырокім сістэмным зменам у Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Валера Кавалеўскага.