Парламенцкая фракцыя партыі Орбана падтрымае ратыфікацыю.

У панядзелак, 26 лютага, парламент Вугоршчыны прагаласуе за ратыфікацыю сяброўства Швецыі ў НАТА. Аб гэтым паведаміў у сваім профілі ў Facebook Матэ Кошыч, лідар парламенцкай фракцыі кіруючай партыі “Фідэс”. У сваім профілі палітык апублікаваў фатаграфію, на якой відаць зварот парламенцкай групы “Фідэс” да старшыні парламента. У дакуменце змяшчаецца просьба ўключыць пытанне аб ратыфікацыі сяброўства Швецыі ў НАТА ў парадак дня 26 лютага.
Нагадаем, Швецыя і Фінляндыя прынялі рашэнне ўступіць у НАТА ў 2022 годзе. У мінулым годзе Фінляндыя афіцыйна стала чальцом альянсу. Уступленне Швецыі затрымалася з-за Венгрыі і Турцыі. Турцыя адобрыла далучэнне Швецыі да блока 24 студзеня гэтага года.






