6 сакавіка ў Бруселі праходзіў спецыяльны саміт Еўразвязу, падчас якога пастанавілі паскорыць умацаванне бяспекі ЕЗ. Таксама галасавалі за дэкларацыю ў падтрымку Украіны. Дэкларацыю падтрымалі 26 краін супольнасці, але Венгрыя была супраць. З гэтай прычыны дакумент не ўвайшоў у вынікі Саміту, а быў апублікаваны як дадатак.

У дэкларацыі падкрэсліваецца, што без Украіны не можа быць ніякіх перамоў наконт яе лёсу, а таксама не можа быць перамоў наконт еўрапейскай бяспекі без удзелу Еўропы. У дакуменце гаворыцца пра падтрымку патэнцыйнага размяшчэння міратворцаў ва Украіне ў межах механізму Супольнай палітыкі бяспекі і абароны. Зазначаецца, што мірнае пагадненне павінна суправаджацца надзейнымі і трывалымі гарантыямі бяспекі для Украіны. Асобна падкрэсліваецца, што свет мусіць паважаць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і так далей.






