BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Венгрыя плануе выйсці з  рымскага статута

Выданне Air Live паказала імаверны маршрут Пуціна ў Будапешт, дзе ў найбліжэйшыя тыдні павінен адбыцца новы саміт з Трампам. Самалёт Пуціна ў Будапешт будзе суправаджаць турэцкая авіяцыя.

Венгрыя. Фота: travelblog.lv
Венгрыя. Фота: travelblog.lv

Як паведамляе выданне  Air Live, самалёт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, верагодна, паляціць у венгерскую сталіцу праз Каспій, Іран, Турцыю, Міжземнае мора, Чарнагорыю і Сербію. Па гэтым маршруце яго будуць суправаджаць як расейскія, так і турэцкія баявыя самалёты, каб выключыць пагрозу з боку дронаў або ракет. Паўночны  маршрут праз Польшчу і Славакію лічыцца малаверагодным з-за небяспекі і «палітычных складанасцяў». У выніку самалёту  Пуціна авядзецца зрабіць абыход амаль на 5 тысяч кіламетраў, што падоўжыць палёт прыкладна на 3 гадзіны.

Нагадаем, што Дональд Трамп пацвердзіў намер правесці саміт у Будапешце, падкрэсліўшы, што асноўная мэта — завяршэнне вайны ва Украіне. Ён таксама адзначыў, што Уладзімір Зеленскі можа быць запрошаны да ўдзелу, але асобна ад перамоў з Пуціным, каб пазбегнуць прамых кантактаў паміж імі.

Трэба адзначыць, што Венгрыя, як падпісант Рымаўскага статута, абавязана арыштаваць Пуціна па ордару Міжнароднага крымінальнага суда. Аднак Орбан заявіў аб намерах выйсці з гэтага пагаднення, увб не арыштоўваць Пуціна. Саміт Трампа і Пуціна ў Будапешце застаецца на стадыі падрыхтоўкі і залежыць ад паспяховай арганізацыі і вырашэння юрыдычных пытанняў.

 Беларускае Радыё Рацыя