BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕЗ

Венгрыя заблакавала прапанову Еўракамісіі аб фінансавай падтрымцы Украіны, якую называлі «планам Б» на выпадак, калі не ўдасца дамовіцца аб выкарыстанні расейскіх замарожаных актываў для рэпарацыйнага крэдыту Украіне, піша «Настоящее время».

Здымак ілюстрацыйны

Будапешт выступіў супраць эмісіі агульнаеўрапейскіх аблігацый на суму 90 мільярдаў еўра для дапамогі Кіеву.

Адмова Венгрыі азначае, што на гэты момант у Еўразвязу няма іншага плана аказання Украіне фінансавай дапамогі ў наступным годзе, акрамя прапановы аб выкарыстанні расейскіх актываў. З ім, аднак, у яго сённяшнім выглядзе не згодная Бельгія, дзе знаходзіцца клірынгавы цэнтр Euroclear, у якім і замарожаная большая частка расейскіх сродкаў. Брусель баіцца, што Расея будзе дамагацца вяртання сваіх актываў менавіта ад Бельгіі, а не ад ЕЗ. Скептычна да прапановы Еўракамісіі ставяцца і ў Euroclear.