BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вертыкаль не зусім надзейная

У Беларусі створаны Сакратарыят, які будзе адказваць за тое, каб Усебеларускі народны сход ажыццяўляў свае паўнамоцтвы. У новым статусе УНС павінен сабрацца да 25-га красавіка. Дэлегатамі яго будзе 1200 чалавек – гэта чальцы Палаты прадстаўнікоў, вылучэнцы ад мясцовых Саветаў, буйных праўладных грамадскіх аб’яднанняў.

На думку філосафа, палітычнага дзеяча – пратэсты 2020 года паказалі Лукашэнку, што вертыкаль не зусім надзейная, таму ён яе спрабуе яшчэ больш зрабіць маналітнай:

– Тады зразумеў, што трэба ў той сітуацыі мяняць палітычную сістэму нейкім чынам. Таму што ён убачыў усю гэтую вертыкаль, якая пад ім, што яна здасць яго, як толькі захістацца сітуацыя больш у той бок. Таму вось так яны прааналізавалі, каб застрахавацца, каб не адбылося, як кажуць “з аднаго боку ў другі”, створым такі вось  орган калектыўны.

Па папярэдняй інфармацыі, на першым пасяджэнні ў новым статусе Усебеларускі народны сход зацвердзіць новую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя