Мы гатовыя прыняць усіх, хто шукае ў нас тут прытулку, бо Украіна заўсёды была адкрытая ў гуманітарных пытаннях.

І таму, калі такая неабходнасць будзе, украінскі бок надалей гатовы дапамагаць у тым, каб прымаць беларускіх палітвязняў, – сваімі думкамі падзяліўся былы намеснік СБУ, генерал-маёр Віктар Ягун:
-Калі шчыра, я прыняў гэта дваяка. Па-першае, мне не падабаецца сама пазіцыя ЗША, якія там пра нешта дамаўляліся з Лукашэнкам. І не паставілі да ведама ні Украіну, ні Еўропу. Добра, што людзей вызваляюць, гэта цудоўна. У нас таксама ёсць пэўныя дамоўленасці, і Лукашэнка выпускае і нашых украінскіх грамадзян. Па-другое, я думаю, што выбар Украіны быў зроблены наўмысна, бо ён разумее, што Украіна, не падтрымліваючы з ім ніякіх афіцыйных кантактаў, не можа адмовіцца ад прыняцця гэтых людзей.
Украіна адыграла ключавую ролю ў якасці бяспечнага гуманітарнага хаба. Менавіта праз украінскую мяжу 13 снежня 2025 года былі вывезены 114 вызваленых беларусаў. Украінскія ўлады і спецслужбы забяспечылі поўнае лагістычнае суправаджэнне, медыцынскую дапамогу і часовы прытулак для былых палітвязняў перад іх далейшым пераездам у краіны Еўразвяза.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






