Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прапанаваў спыніць агонь перад пачаткам перамоў з Расеяй. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве. Лідары выступілі з кароткімі заявамі без магчымасці задаваць пытанні.

Па словах Орбана, ён прыехаў з візітам ва Украіну адразу пасля пераходу старшынства ў ЕЗ да Венгрыі, таму што зацікаўлены ў міры. Ён адзначыў, што вайна ва Украіне ўплывае на бяспеку ва ўсім рэгіёне. Прэм’ер-міністр Венгрыі заявіў, што ў ягонай краіне з’явіцца ўкраінская школа. Ён падтрымаў ініцыятыву Кіева, Будапешт возьме на сябе фінансаванне такой установы адукацыі. Орбан таксама запэўніў, што Венгрыя падчас старшынства ў ЕЗ будзе дапамагаць Украіне чым зможа.
Уладзімір Зяленскі канстатаваў, што дыялог з Орбанам можа стаць асновай для будучага двухбаковага дакумента.
* * *
Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і абмяркуе “шанец аднаўлення міру” і “актуальныя пытанні вугорска-ўкраінскіх адносін”.

Праведамляе прэс-служба кіарўніка вугорскага ўраду. Візіт Орбана адбыўся праз дзень пасля таго, як Вугоршчына пераняла старшынства ў Радзе Еўразвяза.
Як нагадвае Reuters, Орбан, найбліжэйшы саюзнік Уладзіміра Пуціна сярод лідараў. Ён неаднаразова выступаў супраць шматлікіх ініцыятыў Брусэля, накіраваных на падтрымку Украіны ў яе абароне ад агрэсіі Масквы з моманту расейскага ўварвання ў лютым 2022 года.
Пытанне каля статысячнай вугорскай меншасці ва ўкраінскім Закарпацці шмат гадоў застаецца праблемай у двухбаковых дачыненнях. Будапешт патрабуе ад украінскіх уладаў аднавіць палажэнні да 2017 года, гэта значыць да ўступлення ў сілу закона пра адукацыю, які, на думку ўрада Орбана, наносіць шкоду вугорскай меншасці. Больш за тое, у 2012 годзе вугорская мова страціла статус рэгіянальнай мовы ў Закарпацці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: instagram.com/orbanviktor






