BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Малчанаў: Галоўнае — прадухіліць пагрозы дэпартацый і экстрадыцый беларусаў

Аб’яднаны пераходны кабінет 25 лістапада прызначыў Віталя Маўчанава намеснікам прадстаўніцы Кабінета ў сацыяльнай палітыцы. Кандыдатуру Віталя Малчанава ўзгадніла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, як таго і патрабуе працэдура. Зараз ён будзе ўзначальваць напрамак па міграцыйных пытаннях.

Вольга Сямашка пагутарыла з Віталём Маўчанавым адносна пытанняў, над якімі будзе весціся праца; а таксама пра бяспечнасць Польшчы, балтыйскага рэгіёну, Украіны і Грузіі для беларусаў:

РР: Дазвольце павіншаваць вас з прызначэннем намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Раскажыце, калі ласка, па якіх пытаннях і як беларусы могуць звяртацца да вас асабіста?

— Мая пасада значыць, што я якраз той мост, які злучае беларусаў з уладай. Уладай не высокага роўню, а больш нізкай, скажам так. Гэта ровень намеснікаў міністраў, прадстаўнікоў міграцыйных службаў.

Асноўная задача на гэты момант — гэта ліквідацыя “пажараў”, звязаных з дэпартацыямі і экстрадыцыямі ў Беларусь. Гэта датычыць і краін Еўрасаюза, і Грузіі, дзе мы намагаемся працаваць. І ва Украіне, як вы ведаеце, цяжкае становішча. Але, я адчуваю, грузінскае становішча горшае. Насамрэч, тушэнне гэтых “пажараў”, праца з адвакатамі з усяго свету, з дэмакратычнымі сіламі і з уладамі краін.

Па-другое, гэта следванне стратэгіі дэмакратычных сіл у сферы міграцыі наогул, у тым ліку візавых пытанняў. Калі ласка, вы можаце пісаць мне на гарачую лінію Кабінета ці, мабыць, будзе створана нейкая форма зваротнай сувязі, як у Вольгі Зазулінскай. Мы будзем адказваць, але трэба зразумець, што пытанне візаў для беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне, вельмі цяжкае. Але мы стараемся яго вырашаць.

Плюс легалізацыя, дакументы, пашпарты. Я адзін з тых людзей, якія маюць дачыненне да сайта pashpart.org, на якім ужо ёсць шмат інфармацыі па міграцыі, атрыманні пашпартоў замежніка, у якіх краінах яны ёсць, у якіх няма, апісанне сітуацыі, што трэба рабіць.

Вось, мабыць, мае асноўныя задачы цяпер.

РР: На сайце pashpart.org ёсць раздзел “Пашпарт замежніка”, які дае пералік краін, дзе беларусы могуць атрымаць ці то праязныя дакументы замежніка, ці іншыя формы прававога атаясамлення ў іншай краіне. Як вы бачыце на сёння, ці патрэбны ўвогуле пашпарт Новай Беларусі, пра які столькі размоваў? І ці будуць вынікі, звязаныя з працэсам стварэння такога дакумента ў будучыні?

— Я не ў гэтым працэсе. Гэта асобная структура, я не ведаю ні тэрмінаў, нічога. Я ведаю ўнутраную інфармацыю, але не магу яе выдаць.

Безумоўна, маё асабістае меркаванне такое, што нам патрэбны ўласны пашпарт. Калі яго будуць прызнаваць, гэта будзе добрай сітуацыяй для беларусаў. Але пакуль яго няма, давайце не будзем пра гэта. З Валерам Кавалеўскім мы ставілі тэрміны, выходзілі на пэўныя палітычныя ўлады і гаварылі пра пашпарт Незалежнай Беларусі.

Але давайце спачатку зробім яго, пакажам, а ўжо пасля гэтага будзем працаваць ужо і штосьці рабіць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

З “Госцем Рацыі”, намеснікам прадстаўніцы Кабінета ў сацыяльнай палітыцы Віталём Маўчанавым камунікавала Вольга Сямашка.

Больш інфармацыі для беларусаў пра бяспеку ў легалізцыі тут:

https://pashpart.org/travel.html

Беларускае Радыё Рацыя