На сайце канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы з’явіўся праект зменаў у Закон аб прадастаўленні абароны замежнікам. Дакумент распрацаваны МУС Польшчы, і ўрад можа ўхваліць яго нават да канца года.

Сітуацыю каментуе намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Віталь Малчанаў:
– Як нас запэўнілі польскія ўлады, яны амаль не будуць датычыць беларусаў. Гэта зроблена па ініцыятыве Еўразвязу, каб спыніць нелегальную міграцыю з тэрыторыі Беларусі. А гэта, як мы лічым, трэба было рабіць раней, але ж гэта было зроблена зараз. Гэта ідзе амаль для трэціх краін, 99, 9 % беларусаў легальна мігруюць, яны атрымліваюць візу, едуць у Польшчу, атрымліваюць дакументы і падаюцца на статус уцекача.
Вядома, што ў новай рэдакцыі Закона ўводзіцца панятак “інструменталізацыі міграцыі”, які фармальна прыдатны для апісання міграцыйнага крызісу, штучна створанага беларускім рэжымам на мяжы з Польшчай.
Спасылка на праект:
Беларускае Радыё Рацыя






