BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рымашэўскі: Часовае прыпыненне дапамогі ЗША можа ўдарыць па незалежных беларускіх СМІ і актывістах

Адміністрацыя Дональда Трампа часова прыпыніла ўсе праграмы дапамогі іншым краінам на дзевяноста дзён для праверкі іх адпаведнасці палітычным мэтам. Рашэнне накіраванае на рэвізію фінансавай падтрымкі, уключаючы гуманітарныя і дэмакратычныя ініцыятывы.

Сітуацыю каментуе палітык, сябра КР Віталь Рымашэўскі:

– Злучаныя Штаты традыцыйна вялікі донар для ўсіх дэмакратычных сіл, няўрадавых праграм па ўсім свеце. Безумоўна гэта закране і беларускія незалежныя СМІ і беларускія грамадскія арганізацыі. Безумоўна, у нашых умоах крыніцы фінансвання не апублічваюцца, але думаю, што на жаль гэтая навіна негатыўна паўплывае на магчымасці працы многі грамадскіх беларускіх ініцыятыў. безумоўна гэта сумна, будзем спадзявацца, што праграмы прыпыненыя толькі на 90 дзён, а некаторыя рэчы будуць адноўленыя.

Віталь Рымашэўскі падкрэсліў, што ва ўмовах ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі міжнародная дапамога адыгрывае вырашальную ролю ў захаванні свабоды слова і падтрымцы актывістаў. На яго думку, перагляд такіх праграм павінен улічваць іх стратэгічную важнасць для прасоўвання дэмакратыі і абароны правоў чалавека ў рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя