BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы бачылі КР інструментам для ўзгаднення пазіцый”

175 кандыдатаў на 80 месцаў. Гэта інфармацыя пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Учора быў апошні дзень падачы спісаў. Сёння ўжо ведаем усе палітычныя групы, якія ідуць, альбо не ідуць на выбары, напрыклад, фракцыя «Наша справа» Беларускія хрысціянскія дэмакраты.

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

Госць Рацыі – Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік гэтай фракцыі.

Віталь Рымашэўскі: Што датычна Каардынацыйнай Рады, то нашая фракцыя «Наша справа» Беларускія хрысціянскія дэмакраты яшчэ застаецца ў складзе ранейшай Каардынацыйнай Рады, я з’яўляўся спікерам гэтай фракцыі. Яшчэ два месяцы да канца гэтага склікання мы працуем у КР.

РР: Вы не ідзяце ў новы склад КР, таксама ёсць заява ад фракцыі «Наша справа» Беларускія хрысціянскія дэмакраты з гэтай нагоды. На яе аснове будзем з вамі размаўляць. Якія галоўныя праблемы ў КР вы бачыце, і як прымалася такое рашэнне?

Віталь Рымашэўскі: На жаль, на сённяшні дзень Каардынацыйная Рада не апраўдала тую функцыю, тую місію, якую мы бачылі для гэтага органа, а менавіта КР мусіла стаць такім мастом хаця б паміж актывістамі дэмакратычнай супольнасці і лідарамі дэмакратычных сілаў. На жаль, гэтага не адбылося. Хачу сказаць, што нашая фракцыя брала актыўны ўдзел у працы КР, мы былі ініцыятарамі і заснавальнікамі камісій, у тым ліку камісіі аб адукацыі, бралі ўдзел у працы іншых камісій. Наш прадстаўнік быў у дэлегацыі Парламенскай асамблеі Рады Еўропы. Мы правялі некалькі слуханняў, у тым ліку слуханне па парушэнні права на свабоду сумлення і ціск на рэлігійныя супольнасці у Беларусі. Таксама слуханні пра гібрыдную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Беларусі. І гэтую працу мы будзем працягваць па-за Каардынацыйнай Радай, бо КР не апраўдала сваю фунуцыю.

Вось адбываюцца выбары, у нас мінулы раз удзельнічала ў выбарах 6 тысяч чалавек. У гэтых, я думаю, на жаль, будзе нашмат меней.

Мы бачылі КР адмысловым інструментам для ўзгаднення пазіцый. Давайце ўзгадаем колькі разоў за апошнія пяць гадоў лідары дэмакратычных сілаў звярталіся да грамадскай думкі, – у якасці апытанняў, у якасці галасавання на любых платформах па важных пытаннях, якія выносяцца ў міжнародную павестку дня: перамовы з рэжымам Лукашэнкі, альбо санкцыі, альбо візавыя абмежаванні і г.д. На жаль, ніводнага разу гэта зроблена не было, хаця такі інструмент ёсць. Гэтага не адбылося.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя