BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рымашэўскі пра закрыццё мяжы Польшчай і адстаўку Алейніка з МЗС Беларусі

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік страціў пост пасля інфармацыі пра самазабойства экс-пасла ў ФРГ Сідарэнкі і публічнай заявы пра гатоўнасць весці з Польшчай перамовы па пытанні незакрыцця мяжы.

Сваю версію адстаўкі Алейніка агучыў прадстаўнік Працоўнай групы КР па мабільнасці і легалізацыі беларусаў Віталь Рымашэўскі:

– Магчыма гэта супадзенне – адстаўка міністра замежных спраў і яго заявы пра перамовы з Польшчай наконт транзіту грузаў, таму што міністр замежных спраў, і зрэшты іншыя міністэрствы, яны не дзейнічаюць абасоблена ад Лукашэнкі. А справа адстаўкі Алейніка магла быць звязаная як мінімум з давядзеннем да самазабойства з боку беларускіх спецслужбаў, беларускага рэжыму былога амбасадара Беларусі ў Нямеччыне. Гэта быў адзін з самых ліберальных прадстаўнікоў празаходняга крыла ў беларускай уладзе. Я меў некалькі разоў спатканне з гэтым чалавекам.

Адпаведна Віталь Рымашэўскі распавёў пра захады КР па недапушчэнні закрыцця мяжы Польшчай для грамадзян Беларусі:

– Маем сталую камунікацыю з аб’яднаннем бізнесоўцаў Падляшша, каторыя таксама звярталіся да польскага ўраду з тым, каб адчыніліся зачыненыя памежныя пераходы. Пакутуюць сёння не толькі беларусы, але таксама грамадзяне Рэспублікі Польшча, якія жывуць на памежжы. Таму што гэта падрывае і эканоміку, бо ў асноўным яна была павязаная на тым, што простыя беларусы ездзілі, наведвалі Польшчу, куплялі тут тавары, атрымлівалі паслугі.

Таксама, па словах Віталя Рымашэўскага, працоўная група КР рыхтуе зварот у МЗС і Памежную службу Польшчы пра недапушчэнне закрыцця пераходаў на мяжы для грамадзян Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя