BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Візіт на тле грамадcкіх пратэстаў

У Ісламабадзе, куды прыляцеў Аляксандр Лукашэнка, адбываюцца сутыкненні, ёсць ахвяры.

Як паведамляе “Бі-Бі-Сі”, пратэстоўцы патрабуюць вызвалення з турмы былога прэм’ер-міністра Імрана Хана. Сутыкненні адбыліся на цэнтральнай плошчы сталіцы Пакістана. Паліцыя выкарыстала для разгону людзей слёзацечны газ і гумовыя кулі.

Улады сцвярджаюць, што падчас сутыкненняў загінулі чатыры салдаты і ўскладаюць адказнасць за гэта на пратэстоўцаў. Раней у Пакістане забаранілі любыя вулічныя акцыі. У Ісламабадзе адмянілі заняткі ў школах. У горадзе “практычна не працуе інтэрнэт”.72-гадовы Імран Хан знаходзіцца за кратамі больш за год. Яго асудзілі па абвінавачванні ў карупцыі і разгалошванні дзяржаўнай таямніцы (асуджаная і яго жонка). Днямі ён звяртаўся да сваіх прыхільнікаў і заклікаў арганізаваць вулічныя акцыі пратэсту.

Актыўна супрацоўнічаць Беларусь і Пакістан пачалі адносна нядаўна. Беларуская амбасада адчынілася ў Ісламабадзе толькі ў 2014 г., пакістанская ў Менску — праз год. Дасюль Лукашэнка наведваў Пакістан двойчы, у 2015 і 2016 гадах.