BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Візіт ва Украіну даў дамоўленасці па прыёме вызваленых палітвязняў”

З 6 па 11 лютага ў Кіеве праходзіў працоўны візіт прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Дэлегацыя сустрэлася з Сакратарыятам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, дзе абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, становішча палітвязняў у Беларусі, у тым ліку грамадзян Украіны, і магчымыя механізмы далейшай каардынацыі.

Леанід Марозаў
Леанід Марозаў

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:

Цікавы ўкраінцам спіс беларускіх вязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турма. Там мы тлумачылі і апісвалі ў якіх умовах сядзяць людзі. Пачалі размаўляць пра ліст “Беларускага гаюна”, пра людзей, якія знаходзяцца ў турмах, і пра ліст  – людзі, якія былі затрыманыя пасля 2022 года, каб, магчыма, уключыць іх у спіс да абмену.

Леанід Марозаў таксама адзначыў моцнае ўражанне ад наведвання беларускага «пункта нязломнасці» ў Кіеве:

Спачатку ў цябе няма ніякіх слоў, таму што ты не разумееш, што сказаць, такі вялікі боль і адначасова гонар за беларусаў, якія там працуюць, якія знаходзяцца там 24 на 7, частуюць грамадзян Украіны, жыхароў чым толькі можна, гарачай гарбатай і іншым. Ланцуг людзей, які заходзіць у цэнтр нязломнасці, бясконцы.

Па словах Марозава, бакі дамовіліся пра працяг кансультацый і паглыбленне супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі структурамі і ўкраінскімі інстытутамі ў сферы правоў чалавека і гуманітарнай падтрымкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя