Нядаўні абмен вязнямі між Еўропай, Амерыкай і Расеяй вызваў неадназначныя ацэнкі ў людзей. Беларусы Варшавы расчараваны, што сярод вызваленых не аказалася ніводнага беларускага палітвязня.
Лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык лічыць, што выйграў у абмене толькі Пуцін:
– Гэты абмен справакаваў розныя думкі – і ў Польшчы, і паміж беларусаў. Мусілі быць у абмене і прадстаўнікі і лідары нацыянальных рухаў, напрыклад, Каўказа, і Анджэй Пачобут. На вялікі жаль, зноў вырашылі гуляцца ў «харошых рускіх», якія адразу па вызваленні запатрабавалі, каб знялі санкцыі з тых у Расеі, хто зараз вядзе вайну.
Беларусы Варшавы аказаліся аднадумцамі ў тым, што вызваленне беларускіх палітвязняў цалкам прэрагатыва саміх беларусаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя