
Не сціхаюць размовы наконт спешнай і нечаканай паездкі Лукашэнкі да Пуціна. Меркаванні на гэты конт самыя розныя. Афіцыйна таксама па сутнасці нічога не вядома. Вопытны грамадскі і палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык кажа, што нічога добрага ад гэтай сустрэчы Беларусь не чакае. Гаворыць Вячаслаў Сіўчык:
– Я ўжо неаднойчы казаў, што заўсёды баюся гэтых паездак Лукашэнкі да Пуціна. Так, дзве пачвары зноў сустракаюцца, гэта нічога добрага прынесці не можа. Але ж на гэты раз гэта яшчэ абстаўлена неяк па-сатанінску. Спрабуюць выкарыстаць сакральныя месцы і пэўную хрысціянскую атрыбутыку. Прычым абодва сатрапы крывавыя, я не ведаю хто ім можа дараваць.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, выглядае на тое, што Лукашэнка выпрошвае сабе новую выбарчую кадэнцыю. Не абышлося, напэўна, без абмеркавання вайсковай тэмы: размяшчэнне стратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі і расейскія атакі ў бок Захаду з тэрыторыі Беларусі.
Поўнасцю размову слухайце ў далучыным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






