BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікабрытанія і Польшча падпішуць сумесную дамову для абароны ад агрэсіі РФ

Вялікабрытанія і Польшча працуюць над пагадненнем пра абарону, якое будзе ахопліваць усе пытанні – ад абароны ад Расеі да змагання з нелегальнай іміграцыяй і працай над энергазабеспячэннем. Пра гэта піша Politico, спасылаючыся на заяву офіса прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера.

У заяве офіса Стармера гаворыцца пра тое, што будучая брытанска-польская дамова будзе накіравана на ўсталяванне больш цесных сувязяў паміж войскамі дзвюх краін і каардынаванне намаганняў у барацьбе з дэзінфармацыяй і гібрыднымі пагрозамі.

“Чакаецца, што ў гэтым месяцы пачнуцца перамовы па ўзгадненню дамовы, якая стане ключавым элементам больш шырокай перазагрузкі адносін Вялікабрытаніі з Еўропай і будзе грунтавацца на нядаўніх пагадненнях з Францыяй і Германіяй”, – дадалі ў заяве.

У Politico нагадалі, што Вялікабрытанія і Польшча ўжо працуюць разам над праграмай фрэгата Miecznik AH140, дзякуючы якой польскія ўзброеныя сілы атрымаюць новыя ваенна-марскія судны ў 2030-х гадах. Таксама краіны працуюць над праграмай наземнай супрацьпаветранай абароны Narew, кошт якой дасягае чатыры мільярды фунтаў стэрлінгаў.