Вялікабрытанія перадасць Украіне $ 2,94 млрд, як частку крэдыта ад краін G7. Гэты крэдыт будзе пагашаны за кошт прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў.

Па словах брытанскага міністра абароны Джона Хілі, выдзеленая яго краінай сума будзе накіравана выключна на патрэбы ВСУ і можа быць выкарыстана для распрацоўкі беспілотнікаў, здольных лятаць далей, чым некаторыя ракеты вялікай далёкасці, піша Reuters.
На пытанне, ці дазволіць Вялікабрытанія ВСУ выдаткаваць гэтыя грошы на куплю брытанскіх ракет Storm Shadow для ўдараў па цэлях у глыбіні РФ, Хілі адказаў: “Яны вельмі актыўна распрацоўваюць выкарыстанне яшчэ больш дальнабойных беспілотнікаў. Яны будуць працаваць з намі над тым, як яны выкарыстоўваюць гэтыя грошы, і над зброяй, якая ім больш за ўсё патрэбная”.
Хілі таксама заявіў, што “выкарыстоўваючы грошы, атрыманыя ад расейскіх актываў, мы можам дапамагчы пераламаць ход вайны”.






