Брытанія ў выпадку неабходнасці гатовая адправіць вайскоўцаў ва Украіну для забеспячэння выканання мірнага пагаднення, заявіў прэм’ер-міністр краіны Кір Стармер у артыкуле для газеты Telegraph.

Як адзначае выданне, брытанскі прэм’ер упершыню заяўляе, што разглядае магчымасць размяшчэння брытанскіх міратворцаў ва Украіне. Яго артыкул выйшаў напярэдадні згаданай сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Парыжы.
“Брытанія гатовая адыграць вядучую ролю ў паскарэнні працы над гарантыямі бяспекі для Украіны. Гэта ўключае ў сябе далейшую падтрымку Узброеных Сіл Украіны, на якую Вялікабрытанія ўжо выдзеліла 3 млрд фунтаў стэрлінгаў у год як мінімум да 2030 года, — піша Стармер. – Гэта таксама азначае гатовасць і жаданне зрабіць свой унёсак у забеспячэнне гарантый бяспекі Украіны з дапамогай увядзення нашых уласных войскаў, калі гэта будзе неабходна».
Беларускае Радыё Рацыя





