BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Вялікая сямёрка» змякчыла заяву да гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну

«Вялікая сямёрка» змякчыла першапачатковы варыянт заявы, прысвечаны трэцяй гадавіне поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, паведамляе Bloomberg.

Фота: nor.ge

Складанасці з узгадненнем дакументу ўзніклі на фоне перамоваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Расеяй аб спыненьні вайны — без Украіны і Еўропы. Сярод іншага, з праекту заявы ўжо выдалілі спасылкі на атлантычную інтэграцыю Украіны, на «незаконнасць» расейскага ўварвання і згадванні мяжы максімальных цэн на расейскую нафту.

Пачатковая версія заклікала да міру праз «моцныя гарантыі бяспекі для Украіны, з войскамі і рэсурсамі на месцах, у спалучэнні з надзейным міжнародным наглядам для кантролю за ўзгодненымі лініямі». Гэтую фармулёўку істотна змякчылі, пакінуўшы толькі «моцныя гарантыі бяспекі і інтэграцыю Украіны ў ЕЗ».

24 лютага 2025 году спаўняецца трэцяя гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.