У Варшаве 27 лютага адбываецца вялікі пратэст польскіх фермераў. Дэманстранты з’ехаліся ў сталіцу з усёй краіны. Акцыя пратэсту адбываецца без трактараў. У маніфестацыі павінна ўзяць удзел да 10 тысяч чалавек. Цэнтральныя вуліцы Варшавы заблакаваныя.
Дэманстранты набліжаюцца да кальцавой развязкі дэ Голя, накіроўваючыся ў бок Сейму. А 13 гадзіне запланавана сустрэча фермерскай дэлегацыі з маршалкам Шымонам Галоўнем

Агульнапольскія пратэсты фермераў пачаліся яшчэ 9 лютага. Рольнікі пратэстуюць супраць наплыву ўкраінскіх сельскагаспадарчых прадуктаў, а таксама крытыкуюць закладанне так званага еўразвязаўскага “Зялёнага Парадку”. Маніфестацыі праходзяць па ўсёй Еўропе.

Protest rolników w Warszawie/Jakub Krzywiecki / Interia









