BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Вольгі Карач і Веранікі Цапкала

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», абвінавачанымі па якой выступалі Анатоль Котаў, Вольга Карач, Вадзім Дзмітранок, Яўген Вільскі і Вераніка Цапкала. Пра гэта паведамілі ў Генпракуратуры.

Нагадаем, справа супраць названых асоб разглядалася ў парадку спецвытворчасці Берасцейскім абласным судом. Прыгавор быў завочна вынесены ў ліпені гэтага года. Усе абвінавачаныя тады былі асуджаныя на 12 гадоў пазбаўлення волі. Карач і Котаў атрымалі штрафы ў памеры 600 тысяч рублёў, Вільскі і Дзмітранок – 480 тысяч і 440 тысяч рублёў, Цапкала – 40 тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя