BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зварот «Вясна» з нагоды пераследу беларусаў за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды

Юрыдычная служба «Вясны» накіравала зварот чатыром спецдакладчыкам ААН з нагоды пераследу беларусаў за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды.

Фота: Shutterstock

У прыватнасьці, праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыка па Беларусі, па пытаннях аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам, а таксама аб свабодзе асацыяцый.

Як кажа юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва, існуючая практыка крымінальнай адказнасці за данаты постфактум мае сур’ёзныя наступствы, якія выходзяць за ўласна прававыя межы.

Як вядома, у Крымінальны кодэкс Беларусі ў 2016 дадалі новы артыкул “Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”. Пасля падзей 2020 года па ім сталі актыўна заводзіць палітычна матываваныя справы. Пакаранне прадугледжвае пазбаўленне ці абмежаванне волі ад трох да пяці гадоў са штрафам або без яго.