BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Войцех Бжэзінскі: Праблемы праваслаўнай царквы ў Польшчы адрозніваюцца ад іншых краін ЕЗ

На юрыдычным факультэце Універсітэта ў Белостоку завяршыў працу Нацыянальны кангрэс дэпартаментаў і выкладчыкаў рэлігійнага права.

Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Войцех Бжазоўскі закрануў праблемы дзейнасці Праваслаўнай Царквы ў Польшчы з пункту гледжання практыкі Еўрапейскага Суда па правах чалавека:

– Важным зʼяўляецца стаўленне трыбунала да захавання пазіцый царквы ў дамінуючых краінах Еўропы. Калі казаць пра пазіцыю праваслаўнай царквы, то тут шмат праблемаў, можна сказаць, што яны прыходзяць у Страсбургскі трыбунал з крыху іншымі праблемамі, чым іншыя краіны. Перш за ўсё, на фоне захавання традыцыйнай ролі праваслаўнай царквы ва ўзаемаадносінах дзяржава-царква.

Цягам двух дзён удзельнікі беластоцкай сустрэчы тэарэтыкаў рэлігійнага права з усёй Польшчы абмяркоўвалі прававую сітуацыю рэлігійных абʼяднанняў у еўрапейскіх краінах. У праграму Кангрэса ўвайшлі 44 даклады, у тым ліку па альтэрнатыўнай мадэлі навучання рэлігіі ў школе і нават па прававым стане неапаганскіх культур у Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя