BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Чамаданава “ідзе” у прэзідэнты

Былая прэс-сакратарка МУС, а цяпер галоўная ідэолаг Менска Вольга Чамаданава падала дакументы ў ЦВК аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля вылучэння яе кандыдаткай у прэзідэнты.

© Photo: Telegram / ЦВК Беларусі

Яе вылучылі на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын. Вядома, што Чамаданава падала дакументы ў ЦВК асабіста.

Сёння, за два дні да сканчэння тэрміну рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, у ЦВК таксама падалі дакументы на ўдзел у выбарах Сяргей Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). 

Беларускае Радыё Рацыя