12 лістапада галоўны ідэолаг Менгарвыканкаму і старшыня «Саюзу жанчын», былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла, што спыняе ўдзел у выбарах-2025 у Беларусі.
“Мы разумеем цудоўна, што ніхто акрамя нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі сёння не зможа гарантаваць бяспеку нашай краіны і паступальнае развіццё нашай дзяржавы”, – сказала яна ў аўторак у эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала.
Раней старшыня «Беларускага саюзу афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў таксама заявіў, што прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, «каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць дваякіх думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара».