BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Гарбунова: Сітуацыя ў КР мяняецца

Мы ўжо дайшлі да такой стадыі, каб публічна абмяркоўваць нязручныя тэмы. Так кажа прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольга Гарбунова.

Пачалася агітацыйная кампанія на выбарах у Каардынацыйную раду, гучыць шэраг пытанняў, сярод якіх: гендарнае прадстаўніцтва на палітычным полі.

Звяртае ўвагу, што сярод лідараў 12-ці спісаў – толькі чатыры жанчыны. А гэта характарызуе беларускую сітуацыю, якая толькі павольна мяняецца, заўважае Вольга Гарбунова:

– Тыя, хто згадзіўся ісці ў гэтую гонку, гэта праўда вельмі адважны і адказны крок. Я думаю, што з кожным годам усё больш і больш жанчын будзе адважвацца на такое і бачыць для сябе гэтыя магчымасці, выбіраць іх і браць на сябе гэтую адказнасць. Наша задача сфармаваць пэўныя эфектыўныя формы, фарматы, дзе для жанчын будуць створаны бяспечныя месцы, пляцоўкі.

Раней былі дыскусіі адносна гендарных квот сярод кандыдатаў на выбары ў Каардынацыйную раду. У выніковым варыянце, яна складае 40%, паслабленне зрабілі толькі для спісаў, якія прадстаўляць мілітарныя ініцыятывы, там квота 20%.

Беларускае Радыё Рацыя