BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Зазулінская можа ўвайсці ў склад АПКБ

Святлана Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгу Зазулінскую.

Ціханоўская накіравала ліст у Каардынацыйную Раду з просьбай арганізаваць у найбліжэйшы час слуханні і разглядзець прапанаваную кандыдатуру.

Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі сем’ям палітзняволеных, суарганізатарка службы «Хуткая гуманітарная дапамога». Была назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 года, валанцёркай у лагеры медыкаў на Акрэсціна, мае досвед працы ў дабрачыннасці. Восенню 2020 года была затрымана супрацоўнікамі КДБ, а пазней асуджаная па артыкуле 23.34. Праз пагрозы прыняла рашэнне з’ехаць з Беларусі, ў канцы лістапада 2020 года выехала ў Літву.

Беларускае Радыё Рацыя