BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Зазулінская: Сацыяльна арыентаваная дзяржава, гэта калі яна для чалавека, а не наадварот

Палітвязні – гэта прыярытэт, ёсць патрэба таксама развіваць працу па іншых кірунках. Так пра дзейнасць прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінету кажа Вольга Зазулінская.

Нядаўна яна ачоліла адзін з важнах напрамкаў дзейнасці кабінету, які вольную Беларусь прадстаўляе ў замежжы. Як дапамагчы палітычным вязням, якой мае быць сацыяльная дзяржава ды ці ёсць сувязь з беларусамі ўнутры краіны. У Вольгі Зазулінскай спытаў Улад Грынеўскі.

РР: Важны накірунак – гэта менавіта сацыяльнае прадстаўніцтва. Вы ачолілі гэтае прадстаўніцтва. Хацелася б пагаварыць пра прыярытэты. Гэта маюць быць новыя прыярытэты, ці старыя? Як вы бачыце сваю працу і тое заданне, якое перад вамі стаіць?

Вольга Зазулінская: Я чалавек, у якога на працягу чатырох гадоў ёсць вопыт працы ў праваабарончым сектары, у гуманітарным сектары. Я працавала ў фондзе «Краіна для жыцця». Спачатку я пачынала з капірайтынга, я была капірайтарам. Я асвятляла тэму палітвязняў. Потым я стала каардынатарам кірунку. То бок я стала менеджэркай кірунку дапамогі палітвязням. З восені 2022 года я стала кіраўніцай фонду «Краіна для жыцця». Таму ўсё, што датычыць працы па кірунку палітвязняў, то я даўно працую ў гэтым сектары. Я разумею праблематыку, я разумею з чым працаваць і як працаваць, і тое, што адбываецца. І заўсёды ў прамым кантакце з людзьмі, і не толькі за межамі Беларусі.

Што датычыць прадстаўніцтва, то напэўна тут самае галоўнае, што мы мусім падкрэсліць, – гэта прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы. Гэта не міністэрства па палітвязням, гэта прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы. І гэта важна. Чаму? Таму што кожны для сябе вызначае прыярытэты. І я, напэўна, хацела бы, каб мы ўрэшце рэшт загаварылі пра нейкую практыку сацыяльна арыентаванай дзяржавы ў цэлым. А гэта не толькі палітвязні, гэта ўсе ўразлівые групы, мы павінны ўзяць на сябе гэтую адказнасць. Сёння – гэта адвакаціраваць і даваць пэўныя сацыяльныя гарантыі для тых людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у выглядзе канкрэтнай дапамогі і рэабілітацыі. Ну і ў тым ліку мы сёння ўжо павінны думаць, якая будзе будучыня, якая будзе нашая сацыяльна арыентаваная дзяржава.

РР: Вы сказалі пра сацыяльна арыентаваную дзяржаву. Гэта такая «фішка», якую любяць беларускі чыноўнікі. Нагадаю, што спадарыня Качанава казала пра тое, што Беларусь – лепшая ў свеце сацыяльна арыентаваная дзяржава, а вось тыя, хто выходзілі на пратэсты ў 2020 годзе хацелі гэта ўсё зламаць і ў пенсіянераў пенсію адабраць. Штосьці вось такое гучала.

Вольга Зазулінская: З іх слоў у нас і палітвязняў няма, у нас ёсць толькі «злачынцы», таму тое, што яны гавораць – гэта нас увогуле не павінна хваляваць. Мы выдатна разумеем, што значыць сацыяльна арыентаваная дзяржава. Мы хочам на сённяшні дзень будаваць сваю будучыню ў выглядзе рэформаў па асобных накірунках і арыентавацца на міжнародны вопыт. У нас ёсць сёння гэтая магчымасць – браць гэты міжнародны вопыт і ствараць канкрэтны прадукт, які затым пабачаць беларусы ўжо ў новай краіне.

РР: Сацыяльна арыентаваная дзяржава – гэтая такая дзяржава…

Вольга Зазулінская: Я скажу, што для мяне значыць сацыяльна арыентаваная дзяржава. Гэта калі ні адзін грамадзянін не застаецца за рамкамі. Калі дзяржава для чалавека, а не чалавек для дзяржавы.

Цалкам размова:

Вольга Зазулінская — кіраўніца фонду “Краіна для жыцця”, валанцёрка, працавала ў лагеры медыкаў на Акрэсціна ў 2020-ым годзе. Праз пагрозы з’ехала з Беларусі, цяпер жыве ў Літве.

Беларускае Радыё Рацыя