BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Зазулінская: Трэба падтрымаць беларускі валанцёрскі рух ва Украіне

Госця Рацыі – Вольга Зазулінская – прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК. З’явілася інфармацыя, што ёсць гуманітарныя ініцыятывы, да якіх беларусы могуць цяпер далучыцца.

Вольга Зазулінская: Лічу, што гэтую тэму важна падсвечваць на ўсіх рэсурсах, каб усе СМІ пра гэта казалі. Калі ў будучыні мы будзем будаваць сацыяльна арыентаваную дзяржаву, то ўжо сёння мы павінны чамусьці навучыцца – як мы можам клапаціцца пра тых, каму патрэбная нашая дапамога, нашая ўвага, нашая падтрымка.

У сакавіку я была ва Украіне і сустракалася з беларускімі ініцыятывамі, шмат чаго даведалася, я пачула ад людзей, якія яны робяць важныя справы. Лічу, што мы да сёння не давалі такой інфармацыйнай падтрымкі гэтым усім справам. Першае,  гэта беларускія валанцёры возяць гуманітарную дапамогу ў дзіцячыя інтэрнаты. Гэтыя дзеткі, якія страцілі бацькоў падчас вайны. Гэта інтэрнаты таксама для сталых людзей, якія маюць інваліднасць і ў іх вельмі-вельмі простыя патрэбы. Ім нават не хапае шампуню, памперсаў, алоўкаў, альбомаў, фарбаў, цацак. І калі ў нас сёння ёсць магчымасць падтрымаць гэты беларускі валанцёрскі рух ва Украіне і паказаць, што мы таксама спачуваем, праявіць салідарнасць, то мы павінны гэта рабіць.

РР: У першую чаргу гэтыя праекты на каго скіраваныя? Вы зараз гаворыце менавіта пра ініцыятыву “Сустрэча”, якая ва Украіне дзейнічае?

Вольга Зазулінская: Так, яны, па-першае, дапамогу возяць у інтэрнаты. Там вельмі класная сацыяльная лінія. Мала таго, што яны дапамагаюць гэтым дзецям, збіраюць гэтую дапамогу беларусы. А па-другое, мне вельмі спадабалася, таму што кіраўніца гэтай ініцыятывы спадарыня Алена Жаркевіч яна яшчэ і далучае да гэтага добраахвотнікаў нашых. Гэта вельмі класная сацыяльная праграма, гэта як псіхалагічны рэтрыт. Гэта дапамога, калі ты адчуваеш – ёсць тыя людзі, якія сёння табе дзякуюць. А добраахвотнікам таксама трэба, каб мы казалі ім дзякуй за тое, што яны сёння бароняць незалежную Украіну. Ім не хапае гэтай удзячнасці нашай. І дзеткі заўсёды радыя бачыць, калі добраахвотнікі нашыя прыязджаюць, калі прыязджаюць нашыя валанцёры. Гэта магчымасць паказаць, што беларусы – гэта не тое геаграфічнае месца, адкуль у 2022 годзе напалі на Украіну. 

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя