BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольгу Зазулінскую намінавалі на пасаду прадстаўніка АПК

Каардынацыйная рада па выніках слуханняў у сераду падтрымала кандыдатуру Вольгі Зазулінскай на пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы. Як паведамілі ў АПК, яе кандыдатура была падтрымана большасцю галасоў. Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду “Краіна для жыцця”, праваабаронца, каардынатар праекта дапамогі сем’ям палітвязняў, суарганізатар службы “Хуткая гуманітарная дапамога”. Яе намінавала на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Святлана Ціханоўская пасля сыходу Вольгі Гарбуновай.

Беларускае Радыё Рацыя