BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ворыхава: Моладзі гэтыя «выбары» — не цікавыя

26 студзеня 2025 года ў Беларусі адбываюцца «недавыбары» Лукашэнкі.

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Маргарыта Ворыхава лічыць, што такія выбары сучаснай моладзі не цікавыя:

Цяпер няма кандыдатаў увогуле на гэтых выбарах. Мы разумеем, што выбары Лукашэнкі — гэта проста шоу. Яны ўсе падтрымліваюць Лукашэнку. Ніхто не пратэстуе, таму што ён выказваецца, і ўсе працягваюць адну і тую ж пазіцыю, якая грамадству і моладзі не цікавая.

На думку Маргарыты, сучаснай беларускай моладзі цікавыя зусім іншыя кандыдаты:

Моладзь будзе галасаваць за сэнс. Яны могуць прагаласаваць за юнага кандыдата. Гэта было б класна, калі б у нас зьявіліся маладыя кандыдаты ў прэзідэнты ці ў парламент. Калі б зьявіўся хаця б адзін кандыдат у парламент, які быў бы маладзейшага ўзросту. Але моладзь, якая выбірае, нават не звяртае ўвагі на ўзрост або тое, як выглядае чалавек. Моладзь выбірае ў першую чаргу па сэнсе, які чалавек прапануе.

Маргарыта Ворыхава наведала Беласток і выступіла з лекцыяй пра тое, як бары станавіліся цэнтрамі рэвалюцый, ідэй і палітычнага ўплыву.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя