Для нас – маладых актывістаў – важнае дасягненне гэтага году – з’яўленне накірунку моладзевай палітыкі ў структуры Аб’яднанага Пераходнага Кабінету.

Пра гэта распавяла прадстаўніца накірунку Маргарыта Ворыхава. Яна патлумачыла:
-Гэта пачатак, гэта першыя крокі. Таму не ўсё было паспяхова. Было даволі шмат выклікаў, асабліва ў студэнтаў, якія паступалі ў замежныя ўніверсітэты. Але мы дасягнулі даволі выдатных вынікаў. Па-першае, мы стварылі платформу, якая збірае рэсурсы для моладзевых арганізацый, для моладзі. Адкрылі новыя каналы для таго, каб можна было атрымоўваць стыпендыі і падтрымку ад розных інстытуцый.
Маргарыта Ворыхава таксама прыняла ўдзел у слуханнях чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету перад Каардынацыйнай Радай. Падзея доўжыцца два дні, 7 і 8 жніўня, у Варшаве
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






