BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вучэнні НАТА пройдуць на тэрыторыях Фінляндыі, Швецыі і Нарвегіі

Nordic Response 2024 – так называюцца вучэнні паўночных краін НАТА, якія стартуюць сёння. Іх адметнасцю ёсць тое, што ў іх  прыме  ўдзел Фінляндыя як паўнапраўны член Альянсу. Вучэнні будуць праходзіць на тэрыторыі Фінляндыі, Швецыі і Нарвегіі.

“Дванаццацідзённыя вучэнні маюць важнае значэнне для Фінляндыі, паколькі, акрамя таго, што гэта самыя вялікія вучэнні, да якіх фінскія сілы абароны калі-небудзь далучаліся за мяжой, гэта таксама першы раз, калі Фінляндыя будзе адпрацоўваць калектыўную абарону Альянсу як член НАТА”, – гаворыцца ў паведамленні.

Вучэнні Nordic Response уключаюць наземныя, марскія і паветраныя практыкаванні, у якіх прымуць удзел каля дваццаці тысяч жаўнераў з чатырнаццаці краінаў. У  тым ліку больш за чатыры тысячы жаўнераў з Філяндыі.

Беларускае Радыё Рацыя