BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вугоршчына перашкодзіла ўзгадніць новы пакет санкцый ЕЗ супраць Расеі

Амбасадары краін ЕЗ на сустрэчы 14 лютага не змаглі ўзгадніць новы, 13-ы пакет санкцый супраць Расеі, які плануецца аб’явіць да другой гадавіны расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну, паведаміла ў чацвер, 15 лютага, газета Financial Times (FT) са спасылкай на крыніцы.

Фота: EPA-EFE

Па словах суразмоўцаў выдання, новыя штрафныя меры не ўдалося ўзгадніць з прычыны пазіцыі Вугоршчыны, якая выступіла супраць абмежаванняў для кампаній з Кітая і Індыі.

ЕЗ плануе ўвесці санкцыі супраць амаль 200 фізічных і юрыдычных асоб з Расеі, а таксама супраць трох кампаній з КНР і адной з Індыі.

У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага спісу супраць Расеі трапіла некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадскіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя